«Міс Беларусь 2018» і дэпутатка Марыя Васілевіч страціла свой акаўнт у інстаграме @by_vasilevich на 38,6 тысяч фаловераў: яго ўзламалі і выдалілі хакеры. 

«Дарагія хакеры, вы канечне вялікія прафесіяналы, вашы б здольнасці, ды ў мірны кірунак… І калі вы хоць на хвіліну сталі шчаслівыя, адтаго, што выдалілі мой акаўнт, я праўда рада, што хай і ўскосна, але аказалася датычнай да вашага добрага настрою!» — напісала Васілевіч у першым допісе свайго новага інстаграм-акаўнта (пунктуацыя аўтарская). 

Другі допіс Васілевіч прысвяціла таму, што адхрысцілася ад законапраекта, які дазваляе пазбаўляць беларусаў грамадзянства: «Я ніколі не прапаноўвала гэты законапраект агулам, і дадзеную норму ў прыватнасці. Распрацоўшчыкам абноўленага закона выступіла МУС», — напісала яна. 

Першы допіс на момант публікацыі сабраў 198 лайкаў, другі — 258. 

Выглядае, што да ранейшых лічбаў Васілевіч вернецца няхутка: за першыя тры дні існавання новага акаўнта інтарэс да яго праявілі толькі 495 падпісантаў. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0