Нармальная вада вярнулася ў краны яшчэ шэрагу спажыўцоў пацярпелых раёнаў, паведамляе Мінгарвыканкам у сваім тэлеграм-канале.

Падача вады належнай якасці адноўленая ў межах вуліц Някрасава, Бяды, Усходняй, Багдановіча, Цнянскай, Я. Коласа, Беламорскай.

Аўтацыстэрны будуць пастаўляць пітную ваду ў пацярпелыя раёны да поўнай ліквідацыі праблемы. Адначасова працягнецца дадатковы лабараторны кантроль якасці вадаправоднай вады ў гэтых кварталах. Прамыванне сетак працягваецца, дадае Мінгарвыканкам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0