Эдыт Квойцала з горада Хальберштат (Саксонія-Анхальт стала першай жыхаркай Нямеччыны, якой зрабілі прышчэпку ад каранавіруса. Пра гэта паведаміла газета Bild.

Афіцыйна вакцынацыя ў ФРГ пачынаецца ў нядзелю а 07:00 паводле мясцовага часу, як і па ўсяму ЕС.

Аднак 101-гадовая Квойцала ўжо ў суботу атрымала першую ін'екцыю Comirnaty. Так гучыць афіцыйная назва прэпарата, распрацаванага кансорцыумам BioNTech / Pfizer. Усяго неабходныя дзве ін'екцыі.

Жанчына пражывае ў доме састарэлых. Там у суботу былі прышчэпленыя і іншыя пастаяльцы, а таксама персанал установы.

У пачатку снежня стартавала вакцынацыя ў Вялікабрытанія. Там адным з першых прышчэпку атрымаў мужчына па імені Уільям Шэкспір.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0