Старэйшы сын зоркі беларускай эстрады Антон Саладуха пацвердзіў Tut.by, што выдаленне старонкі яго бацькі ў Instagram адбылося не па яго жаданні, а па ініцыятыве адміністрацыі сэрвісу: мяркуючы па ўсім, карыстальнікі адправілі скаргі на кантэнт, размешчаны ў запісе. Сам ён у тым, што адбылося, вінаваціць палітыку.

 - Выдалілі нам, выдалілі АНТ, выдалілі сёстрам Груздзевым — усё праз палітыку. Вы самі ведаеце, што адбываецца ў краіне і хто за каго. Хтосьці за, хтосьці супраць улады, у кожнага сваё меркаванне, ніхто нікому нічым не абавязаны. І тыя, хто, напэўна, быў супраць цяперашняй улады, вырашылі вось так адпомсціць. Гэта маё меркаванне, — заявіў Антон Саладуха.

Сацсеткі Саладухі-старэйшага вялі яго сыны Аляксандр і Антон — апошні распавёў, што праблемы з Instagram-акаўнтам яго бацькі пачаліся каля месяца таму, аднак старонку тройчы ўдавалася хутка аднавіць. Паводле яго слоў, пакуль ад тэхпадтрымкі ніякага адказу атрымаць не ўдалося.

Раней паведамлялася пра выдаленне акаўнта Марыі Васілевіч.

Хакеры выдалілі інстаграм Марыі Васілевіч з 38 тысячамі чытачоў. Яна стварыла новы — на яго падпісаліся толькі 500 чалавек

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0