За мінулы месяц каранавірус у свеце выявілі ў 20 млн чалавек. Лідарам па колькасці заражэнняў з пачатку пандэміі застаюцца ЗША, дзе пацвердзілі больш за 18,7 млн выпадкаў, піша РБК.

З пачатку пандэміі ў свеце выявілі больш за 80 млн выпадкаў заражэння каранавірусам, вынікае з даных Універсітэта Джонса Хопкінса.

Больш за 1,7 млн заразіліся і памерлі. Выздаравелі больш за 45 млн чалавек.

Лідарамі па колькасці хворых на каранавірус сталі:

ЗША — 18,7 млн (памерлі 330 тыс.);

Індыя — 10,1 млн (147 тыс.);

Бразілія — 7,4 млн (190 тыс.);

Расія — 3 млн (53 тыс.);

Францыя — 2, 6 млн (62 тыс.).

Больш за 1,5 млн заражэнняў зафіксавалі таксама ў Вялікабрытаніі, Турцыі, Італіі, Іспаніі, Германіі, Аргенціне і Калумбіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0