Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

3 студзеня Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч будзе адзначаць сваё 75-годдзе.

Святкаванне юбілею пераносіцца на пазнейшы час, але ў гэты дзень у Мінскай архікафедры, што на плошчы Свабоды, арцыбіскуп будзе цэлебраваць Імшу ў 11.30 і 13.00, паведамляе catholic.by.

«Час няўмольна ідзе наперад, і 3 студзеня 2021 г., калі Бог дазволіць, буду адзначаць юбілей 75-годдзя. Знаходзячыся за мяжой чатыры месяцы і не будучы ўпэўнены ў тым, калі вярнуся, загадзя не планаваў адмысловых урачыстасцяў. Свае карэктывы ў арганізацыю і правядзенне рэлігійных мерапрыемстваў уносіць таксама і пандэмія каранавіруса. У сувязі з гэтым юбілейныя ўрачыстасці пераносяцца на пазнейшы і больш прыдатны час, аб чым будзе паведамлена дадаткова.

Аднак 3 студзеня ў мінскай кафедры буду цэлебраваць дзве святыя Імшы ў 11.30 і ў 13.00, каб падзякаваць Богу за пражыты час і тыя шматлікія ласкі, якімі Ён мяне адорвае. 

Сардэчна запрашаю на гэтыя набажэнствы вернікаў. Тых, хто не зможа, прашу аб малітве ў сваіх касцёлах і дамах», — гаворыцца ў звароце арцыбіскупа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0