«Прэсбол»

«Прэсбол»

«Віталь Жукоўскі — новы галоўны трэнер БАТЭ» — напісаў журналіст Улад Татур у сваім тэлеграм-канале.

Афіцыйнага пацверджання гэтай інфармацыі няма.

Жукоўскі 10 гадоў трэніраваў ФК «Іслач», яму 36 гадоў.

Што да БАТЭ, то гэты сезон клуб пачынаў з Кірылам Альшэўскім, пасля няўдачы ў еўракубках у верасні каманду ўзначаліў Аляксандр Лісоўскі, аднак вярнуць чэмпіёнства каманда не здолела.

Апошні раз БАТЭ выйграваў чэмпіянат з Аляксеем Багам (2018), які сёлета з віленскім «Жальгірысам» выйграў чэмпіянат Літвы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0