Фота з фэйсбука Паўла Татарнікава
Дзіцячага пісьменніка Уладзіміра Ягоўдзіка аштрафавалі на 810 рублёў (30 базавых велічыняў). Пра гэта напісаў у фэйсбуку мастак Павел Татарнікаў.
«Выпусцілі. Цэлы, здаровы (папярэдне), дома», — адзначыў мастак пасля суда.
Нагадаем, што Татарнікаў раней паведаміў, што сп. Ягоўдзіка затрымалі ў Мінску 27 снежня, калі 64-гадовы пісьменнік ішоў на Свіслач з батонам карміць качак. Ноч ён правёў у Цэнтральным РУУСе.