За лістапад 2020 года ў Магілёве зарэгістравана больш за 580 смерцяў — звесткі аддзела ЗАГС апублікавалі на сайце гарвыканкама. У лістападзе 2019-га ж памерла амаль у 2 разы менш чалавек — каля 330.

Дакладную статыстыку смяротнасці па месяцах вызначыць складана: звесткі ЗАГС публікуе па тыднях, а не па месяцах: напрыклад, з 30 лістапада па 5 снежня. Аднак па апублікаваных даных бачна,

што калі год таму ў лістападзе колькасць смерцяў у Магілёве кожны тыдзень не перавышала 80 чалавек, то ў лістападзе 2020-га рэгістравалі ад 122 да 163 смерцяў на тыдзень.

Па статыстыцы, са студзеня па лістапад 2020 года ў Магілёве памерла 4375 чалавек. Гэта на 609 чалавек больш, чым за ўвесь 2019 год (3 766 смерцяў), паведамляе «Еўрарадыё».

Пры гэтым у апошнія 5 гадоў колькасць смерцяў у Магілёве ў год не перавышала 3,8 тыс. чалавек. Гэта значыць, за 11 месяцаў 2020 года памерла больш людзей, чым за цэлы кожны год, пачынаючы з 2016-га.

За дзве траціны снежня ў Магілёве зарэгістраваныя каля 350 смерцяў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0