Рана ці позна моладзь пачуе не заклікі замежных Telegram-каналаў, а голас розуму і скажа дзякуй тым, хто захаваў краіну. Аб гэтым Лукашэнка заявіў, звяртаючыся да ўдзельнікаў Беларускага навагодняга балю для моладзі, які праходзіць у Палацы Незалежнасці, перадае БелТА.

«Я абсалютна веру ў вас. Так, мы перажываем няпросты час. Так, часам у авангардзе падзей — юныя і гарачыя галовы, вашы галовы. Так было заўсёды. І ў мае часы, і пазней. Але ўпэўнены: рана ці позна ўсе нашы дзеці пачуюць не заклікі замежных Telegram-каналаў, а голас розуму. І скажуць дзякуй тым людзям, якія сёння змагаюцца на перадавой за будучыню, — сказаў палітык. — А мы, сабраўшы волю ў кулак, і далей будзем служыць сваёй краіне, каб захаваць яе для вас. Такая гістарычная місія выпала на долю пакалення стваральнікаў незалежнай Беларусі. І мы выканаем яе сумленна. Гэта я вам абяцаю».

«Вы ўсе вучылі гісторыю і павінны памятаць: стагоддзямі наша зямля была пад ботам іншаземцаў. Усё гэта было і не павінна паўтарыцца, калі мы сапраўды хочам быць незалежнымі», — дадаў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0