Лукашэнка здзейсніў кадравыя перастаноўкі ў камандаванні Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны Узброеных Сіл.

Генерал-маёр Сяргей Трус вызвалены ад пасады начальніка Галоўнага штаба — першага намесніка камандуючага Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны — і звольнены з вайсковай службы ў запас з правам нашэння вайсковай формы адзення і знакаў адрознення.

На яго месца прызначаны генерал-маёр Андрэй Гурцэвіч, які адпаведна вызвалены ад пасады намесніка камандуючага Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны. На гэтую пазіцыю Лукашэнка прызначыў палкоўніка Дзмітрыя Міхалапа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0