Падведзены вынікі ўступнай кампаніі ў ліцэй Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Сярэдні конкурс склаў 3,5—4 чалавекі на месца.

Як паведамляе прэс‑служба БДУ, прыёмныя іспыты праходзілі 10, 17 і 24 мая. На 240 месцаў у 10‑я класы прэтэндавалі 1.004 чалавекі (каля 4 чалавек на месца).

Найбольш папулярным стаў філалагічны кірунак — 193 чалавекі на 40 месцаў (4,8 чалавекі на месца),

затым ідуць гістарычны — 122 чалавекі на 40 месцаў (3,5); фізіка‑матэматычны — 289 чалавек на 100 месцаў (2,89) і хіміка‑біялагічны — 148 чалавек на 60 месцаў (2,46).

Пасля здачы двух іспытаў прахадны бал (з 200) склаў: 106 — на хіміка‑біялагічным; 111 — на філалагічным; 102 — на фізіка‑матэматычным; 86 — на гістарычным кірунку.

У 11‑я штрых класы на 240 месцаў прэтэндаваў 841 чалавек. Прахадны бал склаў 99 з 200. Калі будучыя дзесяцікласнікі здавалі два ўступныя іспыты, то ў дадзеным выпадку абітурыентам трэба было прайсці агульнаадукацыйны тэст, які ўключае пытанні па васьмі школьных дысцыплінах. У агульны залік выбіраліся лепшыя вынікі па чатырох прадметах.

Апрача тых, хто ўдала прайшоў уступную кампанію, да залічэння без ісптаў рэкамендаваныя 33 пераможцы рэспубліканскіх алімпіяд (6 чалавек у 10‑я класы і 27 — у 11‑я штрых класы). Дзве трэці будучых ліцэістаў складаюць мінчане.

Залічэнне ў ліцэй БДУ адбудзецца пасля 26 чэрвеня.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0