soyuz.by

soyuz.by

Дырэктар Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Міхаіл Рыбакоў мусіць сысці з пасады. Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

«На маё пытанне аб прычынах такой неабходнасці мне спаслаліся на «новую кадравую палітыку кіраўніцтва», растлумачылі, што ў адваротным выпадку звольняць па іншай фармулёўцы і іншага выбару ў мяне няма».

У выніку Рыбакоў падпісаў прапанаваны яму бланк заявы. Датай звальнення было пастаўлена 31 снежня.

Нягледзячы на пісьмовы запыт на імя міністра Анатоля Маркевіча патлумачыць прычыны такога рашэння, афіцыйнага тлумачэння Міхаіл Рыбакоў не дачакаўся.

«Зрэшты, дзякуй міністру і начальніцы аддзела кадравай работы Лісянковай, якая давяла да мяне патрабаванне звольніцца і выступае актыўным цэнзарам «маральна-палітычных» настрояў сваіх калегаў, за маё «вызваленне» ад абавязку «выжываць» на сціплы заробак работніка сферы культуры і адказнасці за даволі складаны і праблемны ўчастак працы», — адзначыў Міхаіл Рыбакоў.

«Пакуль сыходжу ў нікуды, але калі зачыняюцца адны дзверы, павінны адкрыцца іншыя», — не губляе аптымізму ён. Пры гэтым Міхаіл Рыбакоў пажадаў, каб Новы год адчыніў усім беларусам дзверы ў новую Беларусь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0