Аляксандр Лукашэнка сёння наведвае Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі, паведаміла БЕЛТА.

Яму далажылі аб рабоце РНПЦ і перспектывах яго развіцця, расказалі аб існуючай матэрыяльнай базе і структуры ўстановы. Ён цікавіўся, якая дынаміка ў захворванні дзяцей.

«Сярэднегадавы прырост у нас ідзе такі ж, як у еўрапейскіх краінах — менш як 1 працэнт. Штогадовы прырост — 0,76 працэнта», — расказала дырэктарка РНПЦ Анжаліка Сонцава. Яна са шкадаваннем канстатавала, што прыкладна палова тых, хто ўпершыню захворвае — гэта дзеці ранняга ўзросту і першых чатырох гадоў жыцця. «Тут ёсць і генетычная паломка. Але генетыка без уплыву фактараў знешняга асяроддзя можа не выявіцца так рана», — адзначыла дырэктарка ўстановы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0