БелТА

БелТА

Пра гэта заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка, размаўляючы з калектывам РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі і работнікамі СМІ, піша БелТА.

«Мяне папракаюць, што я там хачу такім чынам уладу сваю падоўжыць. Слухайце, глупства поўнае. Калі я захачу сваю ўладу падоўжыць, так у мяне ёсць усе магчымасці застацца прэзідэнтам.

Што там ужо (кажуць), на Усебеларускім народным сходзе, я буду старшынёй. Той, хто баіцца, што Лукашэнка застанецца ва ўладзе, павінен маліцца, каб я стаў нейкім там старшынём гэтага сходу. Ніхто паўнамоцтвы шалёныя на Усебеларускі народны сход адпраўляць не будзе. Кіраўнік дзяржавы будзе — прэзідэнт. Гэта вы яго абярэце. Прэм'ер-міністр будзе, парламентарыі і іншыя», - заявіў Лукашэнка.

Ён звярнуў увагу, што гэта пакуль нявырашанае пытанне, каб зрабіць УНС канстытуцыйным органам: «гэта ў Канстытуцыі будзе ў праекце прапісана і на рэферэндуме вы будзеце вырашаць. Ніхто на Усебеларускім сходзе не будзе прымаць канстытуцыйных рашэнняў, каб вы ведалі. Ніхто! Сход павінен акрэсліць арыенціры на пяцігодку».

«Усебеларускі народны сход ніякія канстытуцыйныя нормы, Канстытуцыю мяняць не ўпаўнаважаны і не будзе. І мы ціснуць на гэта не будзем. Гэта будзе несумленна. Але абмяркуем усе пытанні, якія на дыялогавых пляцоўках абмеркавалі, якія ўсплылі і стаяць перад беларускім народам», - дадаў Лукашэнка.

Ён запэўніў, што УНС будзе праведзена сумленна і адкрыта. «Усё будзе так, як трэба. І на Усебеларускім народным сходзе будуць самыя прасунутыя патрыёты нашай краіны. Гэта не значыць, што там будуць адны «ябацькі», ці як вы іх называеце … там будуць тыя людзі, якіх вы туды накіруеце», - сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0