Інфармацыя пра тое, што Венгрыя вырашыла не заказваць у Расіі вакцыну ад каранавіруса «Спадарожнік V» з'яўляецца «яшчэ адным прыкладам fake news у паважаным СМІ». Пра гэта РБК заявілі ў Расійскім фондзе прамых інвестыцый (РФПІ).

У фондзе адзначылі, што 28 снежня ў Венгрыю паступіла першая партыя прэпарата, і расійскі бок гатовы паставіць ёй усю неабходную вакцыну ў студзені — сакавіку 2021 года.

Раней агенцтва Reuters са спасылкай на кіраўніка адміністрацыі прэм'ер-міністра Венгрыі Гергея Гуляша паведаміла, што краіна не будзе купляць вакцыну ў Расіі, а набудзе прэпарат альбо праз механізм закупак ЕС, альбо наўпрост з Кітая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0