Кіраўнік МУС Беларусі Іван Кубракоў запісаў навагодні відэазварот і павіншаваў калег і ветэранаў, піша Tut.by.

— 2020-ы сапраўды быў цяжкі. Цяжкі для супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, ды і ў цэлым для сістэмы органаў унутраных спраў. Нягледзячы на велізарную колькасць праведзеных несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў, на тыя беспарадкі, той хаос, які спрабавалі пасеяць у гарадах нашай рэспублікі асобныя катэгорыі грамадзян, усе гэтыя спробы былі спыненыя супрацоўнікамі органаў унутраных спраў. Нягледзячы на велізарную фізічную нагрузку, псіхалагічную нагрузку на нашых супрацоўнікаў, яны з гонарам і годнасцю выканалі свае службовыя абавязкі, — сказаў міністр.

Ён падзякаваў сем'ям супрацоўнікаў унутраных спраў — «жонкам, бацькам, тым, хто чакае заўсёды дома, хто падтрымлівае ў гэты нялёгкі час».

Кіраўнік МУС падзякаваў за працу дактарам, якія знаходзяцца на перадавой барацьбы з каранавірусам: «Вы з годнасцю аказваеце дапамогу супрацоўнікам органаў унутраных спраў». А таксама сказаў дзякуй ветэранам і пажадаў калегам, каб усё дрэннае засталося ў 2020 годзе.

Нагадаем, Іван Кубракоў узначаліў МУС краіны 29 кастрычніка 2020 года, змяніўшы на пасадзе Юрыя Караева.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0