Міністр фінансаў Андрэй Харкавец, старшыні Нацбанку і прэзідыуму Акадэміі навук Пётра Пракаповіч і Міхаіл Мясніковіч.

Міністр фінансаў Андрэй Харкавец, старшыні Нацбанку і прэзідыуму Акадэміі навук Пётра Пракаповіч і Міхаіл Мясніковіч.

 Старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэту Аляксандр Шпілеўскі.

Старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэту Аляксандр Шпілеўскі.

 Міністр эканомікі Мікалай Зайчанка.

Міністр эканомікі Мікалай Зайчанка.

Андрэй Кабякоў, віцэ-прэм'ер Беларусі, і ягоны расійскі калега Ігар Шувалаў

Андрэй Кабякоў, віцэ-прэм'ер Беларусі, і ягоны расійскі калега Ігар Шувалаў

Пра гэта паведаміў журналістам віцэ‑прэм’ер, міністр фінансаў Расіі Аляксей Кудрын перад пачаткам пасяджэння савета міністраў саюзнай дзяржавы 28 мая ў Мінску.

Паводле яго словаў, прадастаўленне гэтага траншу залежыць ад эканамічнай палітыкі дзяржавы. «Гэта звязана з тым, што ў беларускай эканоміцы ўзмацняюцца дыспрапорцыі і дысбалансы», — патлумачыў Кудрын.

Ён таксама нагадаў пра тое, што МВФ затрымлівае выдачу Беларусі чарговага траншу крэдыту.

«На наш погляд, урад Беларусі робіць недастатковыя захады, каб забяспечыць плацежаздольнасць сваёй эканомікі, — сказаў міністр. — Мы можам сутыкнуцца зь неплатаздольнасьцю беларускага ўраду і наагул эканомікі, магчыма нават пры канцы гэтага году, а можа — праз год», — сказаў Кудрын.

У Беларусі, паводле яго словаў, «ідзе адцягванне крызісных з’яў штучным чынам».

За кошт «масіраванай крэдытнай падтрымкі», працягнуў Кудрын, беларускае кіраўніцтва спрабуе кампенсаваць структурныя недахопы прамысловасці і вонкавага экспартнага патэнцыялу, якога, паводле яго словаў, відавочна недастаткова для таго, каб падтрымліваць плацёжныя баланс і курс валюты на неабходным узроўні.

Паводле словаў расійскага міністра, першыя крокі, якія зрабіў урад Беларусі ў рэфармаванні эканомікі, у тым ліку дамоўленасці з МВФ і урадам Расіі, «былі хоць і балючымі, але ў правільным напрамку».

Аднак затым гэтыя крокі спыніліся, «больш за тое, быў прыняты шэраг захадаў процілеглага характару, падкрэсліў Кудрын.

У прыватнасці, ён указаў на уведзеныя ў Беларусі абмежавальныя захады на валютным рынку.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0