Арменія паведаміла пра гібель больш за 3,3 тысячы вайскоўцаў падчас апошняга абвастрэння карабахскага канфлікту. Пра гэта паведаміла прэс-сакратар Міністэрства аховы здароўя Арменіі Аліна Нікагасян у Facebook.

Паводле апошніх звестак Міністэрства аховы здароўя Арменіі, больш за 3,3 тысячы целаў загінулых вайскоўцаў у Карабахскай вайне ўжо прайшлі судмедэкспертызу.

«Судмедэкспертызу прайшлі 3330 целаў загінулых вайскоўцаў. Спецыялісты судова-медыцынскага цэнтра Міністэрства аховы здароўя бесперапынна працягваюць даследаванні і ідэнтыфікацыі», — гаворыцца ў афіцыйным паведамленні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0