У траўні гэтага году сярэдні заробак у судовых і юрыдычных установах Беларусі склаў $390,5 «бруднымі». Гэта самы высокі паказчык. На другім месцы, паводле зьвестак Міністэрства працы, навука і навуковае абслугоўваньне: $328,8. У арганізацыях фізкультуры і спорту – $299,6, аховы здароўя – $246,1, адукацыі – $231,1, культуры – $220,1.

Цалкам у бюджэтным сектары эканомікі сярэднемесячны заробак работнікаў вырас за пяць месяцаў гэтага году ў параўнаньні з такім самым пэрыядам прошлага году на 27,9 працэнта.

У будаўніцтве сярэднія майскія заробкі былі роўныя $331,4, у галіне прамысловасьці – $291,2, транспарту – $324,1, ляснога гаспадараньня – 249,3. Сярэдні заробак у сельскай гаспадарцы быў самы нізкі: $176,1 у эквіваленце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?