У ноч на 2 студзеня ў Хоцімску аўтамабіль Toyota Land Cruiser Prado прыцягнуў увагу супрацоўнікаў ДАІ. Аўто рухалася з запацелым шклом па вуліцы Ленінскай, паведамляе УУС Магілёўскага аблвыканкама.

Супрацоўнікі ДАІ папрасілі кіроўцу спыніцца. Аднак той праігнараваў і працягнуў рух, звярнуўшы на вуліцу Садовую. Прыпаркаваны ля абочыны аўтамабіль заблакаваў рух кіроўцу ўседарожніка. Інспектары пад'ехалі ззаду і заблакавалі ўседарожнік.

Кіроўцам аказаўся 63-гадовы мясцовы жыхар. Паводле яго слоў, вечарам 1 студзеня ён адзначаў дома свята, ужываючы алкаголь. Аднак адбылася сварка з жонкай. І тады мужчына вырашыў пракаціцца па горадзе. Медыцынскі агляд паказаў 2,0 праміле алкаголю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0