Горацкі актывіст Андрэй Юркоў, які правёў Новы год у ІЧУ нібыта за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, 4 студзеня атрымаў яшчэ дадаткова 15 сутак арышту, паведамляе Новы час.

На суд да актывіста ніхто трапіць не змог — яго вельмі хутка прывезлі ў будынак суда, таксама хутка асудзілі і звезлі.

Усяго за няпоўныя паўгода ў яго ўжо 77 сутак у няволі. Упершыню пасля мінулых прэзідэнцкіх выбараў ён быў затрыманы 10 жніўня ля будынка Горацкага райвыканкама. Атрымаў 12 сутак. Пазней Юркова яшчэ некалькі разоў судзілі за ўдзел у мірных акцыях пратэсту ў Горках.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0