Згодна з новым даследаваннем кампаніі Top10VPN, блакіроўкі інтэрнэту ў 2020 годзе каштавалі Беларусі $336,4 млн. Сярод астатніх краін больш заплаціла толькі Індыя — каля $2,78 млрд, піша Dev.by.

Доступ у сетку ў Беларусі ў 2020 годзе адсутнічаў 218 гадзін. Адключэнні закранулі 7,9 млн інтэрнэт-карыстальнікаў. Самыя працяглыя перабоі былі арганізаваны таксама ў Індыі: тут улады цалкам блакавалі інтэрнэт (1655 гадзін) або запавольвалі хуткасць злучэння (7272 гадзіны) агулам 8927 гадзін.

Як пішуць даследчыкі, у Беларусі адключэнні суправаджаліся парушэннем правоў чалавека, у тым ліку права на мірныя сходы і свабоды прэсы, а таксама фальсіфікацыяй выбараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0