Разавай дэвальвацыі ў Беларусі не будзе, заявіў віцэ-прэм’ер Андрэй Кабякоў.

Ён нагадаў, што Асноўнымі кірункамі грашова-крэдытнай палітыкі Беларусі на 2009 год дапускаецца ваганне валютнага кошыка на ўзроўні плюс/мінус 5%. Да цяперашняга часу курс рубля да кошыка замежных валют знізіўся амаль на 2,6%.

Андрэй Кабякоў патлумачыў, што адбываюцца ваганні валют усярэдзіне кошыка, абумоўленыя сітуацыяй на сусветных валютных рынках. Таму кошт кошыка можа яшчэ змяняцца ў любы бок, але ў межах усталяванага калідора, змяняць які ў Беларусі не плануецца, падкрэсліў віцэ-прэм’ер.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?