Wikimedia Commons

Wikimedia Commons

Кіраўнік кампаній Tesla і SpaceX Ілан Маск стаў самым багатым чалавекам у свеце, абышоўшы кіраўніка Amazon Джэфа Безаса. Такія ацэнкі прывёў у чацвер тэлеканал CNBC.

Па падліках яго спецыялістаў, актывы Маска павялічыліся да $185 млрд на фоне павышэння курсу акцый Tesla на фондавых таргах. Агульны кошт актываў Безаса тэлеканал ацэньвае ў $184 млрд.

За апошнія 13 месяцаў актывы Маска выраслі больш чым на 100 млрд даляраў. У студзені 2020 года Маск у рэйтынгу Bloomberg займаў 35-е месца.

Асноўнай прычынай павелічэння багацця Маска стаў рост капіталізацыі Tesla. У студзені 2020 года яна складала менш за 100 млрд даляраў, а цяпер ацэньваецца прыкладна ў 750 млрд даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0