Святлана Ціханоўская ўпершыню сустрэлася з новым міністрам замежных спраў Літвы Габрыэлюсам Ландсбергісам і віцэ-міністрам Мантасам Адаменасам.

Літоўскі бок агучыў некалькі важных напрамкаў у далейшай падтрымцы Беларусі. Адзін з іх — перадача для Беларусі еўрапейскай вакцыны супраць Covid пад кантролем офіса Святланы Ціханоўскай, праз прадстаўніка па медыцыне, які з'явіцца ў хуткім часе. Цяпер абмяркоўваюцца магчымасці рэалізацыі такой дапамогі, напрыклад, атрыманне так званай вакцыйнай візы ў Літве.

Міністр пацвердзіў намер Літвы актыўна прасоўваць санкцыі супраць рэжыму на нацыянальным і міжнародным узроўні. Літва будзе ўводзіць забарону на ўезд і выдачу віз для тых, хто ўдзельнічаў у фальсіфікацыях і ажыццяўляў іншыя злачынствы супраць беларусаў.

Літва лічыць важным перайменаванне нашай краіны на літоўскай мове з Балтарусіі (Белай Русі) у Беларусь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0