Аляксандр Лукашэнка прызнаў, што перахварэў на кавід перад выбарамі. Прычым хварэлі адначасова ён сам, яго сын Коля і іх доктар.

Паводле слоў Лукашэнкі, яго «моцна ўдарыла» наступствамі, ён дрэнна сябе адчуваў падчас паслання 4 жніўня 2020 года. Тады, нагадаем, Лукашэнка сышоў нечакана, і зала апладзіравала пустой трыбуне. Ды і само пасланне першапачаткова было прызначана на 3 жніўня, але пасля перанеслася на 4-га. 

Мікалай Лукашэнка назваў бацьку «вельмі дрэнным пацыентам»: «Ён не робіць тое, што неабходна рабіць. Калі кажаш, што неабходна гэта рабіць, прыводзіш факты, канкрэтныя прыклады, не з прыгожага далёкага, а, можна сказаць, з суседняй палаты — што будзе, калі не рабіць. Ад гэтага толькі ўзмацняецца яго непрыманне метадаў лячэння проста ў геаметрычнай прагрэсіі». 

Увесну Аляксандр Лукашэнка адмаўляў небяспеку каранавіруса, у выніку Беларусь не прыняла каранцінных мер і панесла страшныя людскія страты ў першую хвалю пандэміі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0