10 студзеня памёр 64-гадовы Віктар Конан — былы намеснік генеральнага пракурора. 

Пра гэта паведаміў «Нашай Ніве» яго сын Максім Конан.

З 2008 па 2012 Конан працаваў спачатку намеснікам у Рыгора Васілевіча, потым у Аляксандра Канюка.

У 2010-м трапіў пад санкцыі Еўрасаюза, як і яшчэ 160 чыноўнікаў.

«Бацька пачынаў кар'еру ў Баранавіцкай транспартнай пракуратуры, быў самым маладым пракурорам раёна ў СССР. Адным з галоўных сваіх дасягненняў ён лічыў расследаванне крымінальнай справы «банды Марозава», а пасля асуджэнне злачынцаў. Заўсёды адстойваў прынцыповую і паслядоўную пазіцыю, быў сапраўдным патрыётам», — кажа Максім Конан. 

«Пасля адстаўкі з органаў нідзе не рабіў, бо лічыў службу ў пракуратуры сваім пакліканнем, на іншым месцы сябе не бачыў, дапамагаў мне ў выхаванні ўнукаў», — дадае сын.

Прычыну смерці сям'я не называе. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0