ДТЗ адбылося на Наварыжскай шашы ў гарадской акрузе Краснагорск. На трасе М-9 пры павароце на вёску Глухава самазвал заехаў у чатыры вайсковыя аўтобусы, піша ТАСС.

Паводле папярэдніх звестак, аўтобусы належалі вайсковай частцы 83466, якая займаецца падрыхтоўкай кіроўцаў для Мінабароны Расіі.

Паведамляецца пра чатырох загінулых. Шпіталізаваныя шэсць чалавек, стан аднаго з іх ацэньваецца як вельмі цяжкі.

Прычым пацярпелых можа быць нашмат больш, бо некаторых з іх забіралі ў бальніцу спадарожныя машыны.

Усе загінулыя і пацярпелыя, па папярэдніх даных, — вайскоўцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0