Святлана Ціханоўская пракаментавала візіт кіраўніка IIHF у Мінск для сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам наконт правядзення чэмпіянату свету па хакеі.

«Візіт Рэнэ Фазэля ў Мінск паказаў непаслядоўнасць, якая можа нашкодзіць рэпутацыі самой IIHF.

Спартыўнае свята не можа праходзіць у краіне, дзе палітвязні сядзяць у карцарах за некалькі кіламетраў ад лядовых арэн. Швейцарац Фазэль мог бы абараняць грамадзянку Швейцарыі Наталлю Хершэ, якую «сумленны суд» прысудзіў да 2,5 года зняволення за зрыў балаклавы з амапаўца. Замест гэтага ён марудзіць з заявамі і ставіць пад сумнеў павагу да беларускага народа.

Я ведаю, што многія хакеісты, зборныя і федэрацыі краін не збіраюцца ехаць на чэмпіянат, які з'яўляецца шырмай для прававога дэфолту, катаванняў і забойстваў. Для іх, як і для нас, свабода, чалавечая годнасць і закон важнейшыя любых пастоў і ўзнагарод. Чэмпіянат павінен быць перанесены з Мінска. У адваротным выпадку я заклікаю ўсе нацыянальныя федэрацыі яго байкатаваць», — гаворыцца ў звароце палітыка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0