Ініцыятыва BYPOL апублікавала матэрыялы, звязаныя з колькасным складам мінскага АМАПа.

Паводле звестак з табліцы. Па стане на лістапад 2020 года атрад налічваў 583 супрацоўнікі.

Мяркуючы па лічбах, з лютага па лістапад 2020 года мінскі АМАП пакінулі 47 байцоў: 33 былі звольненыя, а яшчэ 14 — пераведзеныя ў іншыя падраздзяленні. За той жа перыяд на службу ў АМАП было прынята 45 супрацоўнікаў.

Удакладненне: Раней СМІ памылкова паведамілі, што пасля выбараў з АМАПа звольніліся 106 чалавек. Памылка ўзнікла праз памылковую інтэрпрэтацыю даных у табліцы. Аказалася, што лічбы ў калонках нарастаюць, іх не трэба суміраваць паміж сабой. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0