У сталічным Свята-Духавым кафедральным саборы 12 студзеня з 16:00 арганізаваны кругласутачнае чытанне клірыкамі Мінскай епархіі Евангелля і здзяйсненне памінальных набажэнстваў па памерлым. Цела мітрапаліта прывязуць у храм 13 студзеня ў 16:00, дзе да 18:00 пройдзе развітанне з ім.

У чацвер, 14 студзеня, а 8:00 там жа пачнецца саборная архірэйская Боская літургія, па заканчэнні якой пройдзе адпяванне Філарэта.

Труна з целам мітрапаліта будзе знаходзіцца ў Свята-Духавым кафедральным саборы да 18:00 14 студзеня, затым яе перавязуць ва Успенскі сабор Жыровіцкага мужчынскага манастыра, дзе будзе здзейснена кругласутачнае чытанне Евангелля. Там жа ў пятніцу, 15 студзеня, у 10:00 пачнецца саборная архірэйская Боская Літургія, пасля заканчэння якой адбудзецца паніхіда. Пасля гэтага цела Мітрапаліта Філарэта будзе пахавана за Крыжаўзвіжанскім храмам Успенскага Жыровіцкага манастыра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0