Кіроўцу школьнага аўтобуса з пасёлка Высцічы, што ў Брэсцкай вобласці, звольнілі. Зараз там шукаюць новага вадзіцеля, паведамляе Першы рэгіён.

Афіцыйна каментаваць сітуацыю ў школе не сталі. Але супрацоўнікі кажуць, што прычынай звальнення сапраўды быў інцыдэнт у бальніцы. Хоць і стан алкагольнага ап'янення працадаўцу таксама збянтэжыў.

Нагадаем, што інцыдэнт здарыўся 5 студзеня. 55-гадовы былы вайсковец, п'яным паваліўся на прыпынку і разбіў твар. Яго заўважылі амапаўцы і выклікалі хуткую. Па дарозе нібыта медыкі і пацыент разгаварыліся пра палітыку. П'янаму мужчыну здалося, што дактары чымсьці незадаволеныя, і ён гэтым абурыўся.

А далейшыя падзеі медыкі зафіксавалі на камеру. Мужчына аблаяў маладога доктара, а затым ударыў па твары.

Па словах мужчыны, яму апрацавалі твар і адпусцілі дадому. А на наступны дзень патэлефанаваў участковы. Былы школьны кіроўца заявіў, што яму сорамна за свае паводзіны, але палітычныя погляды (за Лукашэнку) мяняць ён не будзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0