6 студзеня а 21-й гадзіне з дому міліцыянты забралі Алену Навумовіч. Тады яе пратрымалі ў РАУС 3 гадзіны 20 хвілін і вызвалілі, уручыўшы позву з’явіцца ў РАУС на 11 студзеня. 11 студзеня яе адразу з РАУС завезлі ў суд. Там суддзя Уладзімір Сцяпанаў прысудзіў Алене штраф памерам 20 базавых велічынь.

12 студзеня ў судзе Светлагорскага раёна вынеслі ажно тры прысуды. Анатолю Кнігу суддзя Уладзімір Сцяпанаў прысудзіў 15 сутак арышту. Наталлю Найдзёнік гэты ж суддзя Уладзімір Сцяпанаў аштрафаваў на 15 базавых велічынь, а Валерыя Найдзёніка той самы суддзя Уладзімір Сцяпанаў пастанавіў зняволіць на 9 сутак. Пакуль прысуды не набылі законнай сілы, Анатоль Кніга і Валерый Найдзёнік засталіся на волі. 

Усе рэпрэсаваныя былі прызнаныя вінаватымі ва ўдзеле ў «несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0