Хлопец паводзіў сябе, як заўважылі бацькі, неадэкватна. Яны распавялі пра «дзіўныя паводзіны» сына ўчастковаму з Чыгуначнага РАУС.
10 студзеня міліцыя з супрацоўнікамі наркакантролю выехала да хлопца праводзіць праверку. Яго абшукалі, знайшлі прыстасаванне для курэння і некалькі пакуначкаў. У некаторых ужо было пуста, яшчэ ў адным знайшлі 1,7 грама альфа PVP.
За незаконны абарот наркотыкаў на хлопца завялі крымінальную справу.