Беларуская зборная гарантавала сабе месца ў другім этапе чэмпіянату свету, што праходзіць у Егіпце.

Беларусь — 3 (2 гульні). Славенія — 2 (1), каманда Расіі — 1 (1), Паўднёвая Карэя — 0 (2).

Сёння вечарам каманда Расіі згуляе са Славеніяй.

Беларусы згуляюць са Славеніяй у панядзелак.

У наступны этап выходзяць тры каманды з групы, але з колькасцю балаў, набраных паміж імі. Гэта значыць, што калі Карэя не выйдзе з групы, то перамога над ёй не будзе залічвацца.

Супернікамі ў наступным этапе будуць зборныя Швецыі, Егіпта і або Паўночнай Македоніі, або Чылі. Гульні пройдуць 20, 22 і 24 студзеня.

На ЧС у 2017-м беларусы занялі 11-е месца, у ЧС-2019 удзелу не бралі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0