Minas Panagiotakis, hhof-iihf.com

Minas Panagiotakis, hhof-iihf.com

Прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі хакея (IIHF) Рэнэ Фазэль заявіў у інтэрв'ю агенцтву «РІА Навіны», што на працягу пяці дзён будзе вырашана, ці пройдзе чэмпіянат свету па хакеі ў гэтым годзе ў Мінску.

«На гэты момант палітычны ціск на IIHF ідзе адусюль. Перш за ўсё, ён ідзе ад Швецыі, Фінляндыі, Нарвегіі, Даніі, Германіі. Урады тых краін заклікаюць да байкоту чэмпіянату свету. І яшчэ ідзе ціск на нас з боку спонсараў. Хтосьці націснуў на спонсараў з тым, каб яны адмовіліся спансіраваць чэмпіянат свету. І гэта толькі пачатак. І гэта вельмі небяспечна, паколькі людзі проста пачнуць байкатаваць прадукцыю гэтых фірмаў, калі яны застануцца спонсарамі турніру ў Беларусі.

Мы будзем яшчэ размаўляць з Федэрацыяй хакея Беларусі, арганізацыйным камітэтам. У адзін з наступных дзён (у панядзелак) у нас сустрэча з Саветам. Трэба будзе яшчэ перагаварыць з многімі людзьмі: партнёрамі, спонсарамі. І тады мы вырашым, што рабіць далей. У наступныя пяць дзён мы прымем выніковае рашэнне наконт месца правядзення чэмпіянату свету», — заявіў Фазэль.

Прэзідэнт IIHF таксама заявіў, што чэмпіянаты свету змогуць праводзіцца ў Беларусі ў будучыні.

«Цалкам дакладна, такая магчымасць будзе. Як толькі сітуацыя нармалізуецца, нам адразу трэба будзе вярнуцца да крутых беларускіх заўзятараў», — адзначыў Фазэль.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0