— Вы ўпэўненыя, што Латвія зможа адна правесці чэмпіянат свету з улікам таго, што ў яе толькі адна арэна высокага ўзроўню? Генеральны сакратар латвійскай Федэрацыі распавёў, што ў краіне хочуць пабудаваць яшчэ адзін стадыён за кароткія тэрміны.

— Так, гэта так, гэта будзе часовы палац. Мы разгледзім усе варыянты: і з Латвіяй, і са Славакіяй, і з Даніяй, а потым прымем рашэнне. Але да таго, як мы прымем рашэнне па Беларусі, мы павінны выказаць вялікія словы падзякі беларускаму народу.

— Вы згодныя са сцвярджэннем, што ў выпадку адмены турніру ў Мінску ІІХФ патрапіць у няпростую фінансавую сітуацыю?

— Калі нам давядзецца гуляць без гледачоў, то трэба будзе падзяліцца даходамі з арганізатарамі. Нам трэба знайсці найлепшы з магчымых кампрамісаў з імі і ўлічыць інтарэсы абодвух бакоў.

— ІІХФ знаходзіцца цяпер паміж двух агнёў: з аднаго боку, палітычны ціск, а з другога — імавернасць вялікіх фінансавых страт у сувязі з пераносам турніру з Мінска. Як вы гэта адчуваеце самі?

— Згодны, палітычны і фінансавы ціск адчуваюцца. Я думаю, што правесці турнір у Мінску будзе вельмі складана.

— Ці магчыма ў гэтай сувязі падумаць аб тым, каб, напрыклад, праводзіць чэмпіянат свету раз на два гады?

— Не, на фармат гэтая сітуацыя ніяк не ўплывае — турніры будуць праходзіць штогод. Я ўпэўнены, што мы яшчэ арганізуем чэмпіянат свету ў Беларусі, калі сітуацыя будзе больш спакойнай. Калі сітуацыя нармалізуецца, ІІХФ зробіць усё магчымае, каб правесці чэмпіянат свету ў Мінску як мага хутчэй, — сказаў Фазель.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0