Бразільскае Нацыянальнае агенцтва па санітарным наглядзе (Anvisa) адхіліла запыт на адабрэнне выкарыстання расійскага прэпарата «Спадарожнік V» у экстранных выпадках.

Рэгулятар дадаў, што дакументы на дазвол ужываць прэпарат вярнулі фармкампаніі Uniao Quimica, паколькі «Спадарожнік V» не адпавядае дзяржаўным крытэрам: «Запыт быў вернуты кампаніі з-за неадпаведнасці мінімальным крытэрам, у прыватнасці з-за адсутнасці дазволу на правядзенне клінічных выпрабаванняў трэцяй фазы, а таксама пытанняў, звязаных з належнай вытворчай практыкай»

У расійскім фондзе прамых інвестыцый у сваю чаргу заявілі, што інфармацыя аб адмове рэгістрацыі медыцынскага сродку нібыта не адпавядае рэчаіснасці. Па словах прадстаўнікоў арганізацыі, Anvisa толькі просіць дадатковую інфармацыю адносна «Спадарожніка V», якая будзе прадастаўлена ў найбліжэйшы час.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0