Беларуска Вікторыя Азаранка выйграла на «Ралан Гарос» матч адной восьмай фіналу ў леташняй пераможцы турніру сербкі Аны Іванавіч.
Суперніцы знаходзяцца побач у рэйтынгу. Наша Віка дзевятая, балканка — восьмая.

Азаранка не пакінула апанентцы абсалютна ніякіх шанцаў на поспех — 6:2, 6:3. За выхад у паўфінал Віка паспрачаецца з першай ракеткай свету расіянкай Дынарай Сафінай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?