Плюс 1924 заражаных і зноў 9 смерцяў. Свежыя даныя Міністэрства аховы здароўя аб COVID-19
Паводле звестак на 17 студзеня, агульная колькасць пацверджаных выпадкаў каранавіруса ў Беларусі склала 225 461, прырост хворых за апошнія суткі — 1924, паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя.
Усяго спецыялісты беларускіх лабараторый правялі 4 259 914 тэстаў для выяўлення інфекцыі, у тым ліку за мінулыя суткі — 21 050.
Ачунялі ўжо 209 208 пацыентаў з раней устаноўленым дыягназам. Справіліся з хваробай за апошнія суткі 2 532 чалавекі. За ўвесь час распаўсюджвання каранавіруса ў краіне памерлі 1582 захварэлых. За суткі — 9 чалавек.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ