Працэс пачаўся 14 студзеня, яе абвінавачвалі паводле ч. 1 і ч. 3 арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве і непадпарадкаваньне супрацоўніку праваахоўных органаў).

Іна Зайцава пакінула Беларусь яшчэ пры канцы мінулага году, на судзе была яе адвакатка. Судзьдзя Аляксандар Рудэнка прыняў рашэньне аштрафаваць жанчыну за фатаграфіі з маршаў па двух пратаколах агулам на 2030 рублёў (70 базавых велічынь).

Як адзначаюць валантэры «Вясны», пратаколы на Іну Зайцаву складзеныя на падставе маніторынгу публікацый зь яе ўдзелам у сацсетках, а таксама з навінаў на парталах Tut.by і Onliner.by.

Яе вінаватасьць даказвалася скрыншотамі публікацый і відэа з маршаў са СМІ.

Летась у лістападзе Іну Зайцаву аштрафавалі на 675 рублёў і канфіскавалі знакамітую сукенку.

Папрасілі сфатаграфавацца: як у Гродне затрымлівалі БЧБ-нявесту

БЧБ-нявесту Іну Зайцаву аштрафавалі на 675 рублёў. А сукенку забралі

БЧБ-нявеста з'ехала з Беларусі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?