Фоты Сяргея Зініна
Удзень ад +1°С па Брэстчыне да -13°С у Віцебску. У Гродне будзе -3°С, а ў Навагрудку -8°С.
Таксама сіноптыкі папярэджваюць пра галалёдзіцу.
У Мінску ўначы і раніцай у сераду да мінус 19°С. Удзень у сераду -10..-12°С.
Ноч на чацвер у Мінску, паводле папярэдніх прагнозаў, будзе яшчэ адносна халоднай: да мінус 12°С, але ўдзень 21 студзеня ужо +2°С. Але чакаецца моцны снег і нават дождж.
Паводле тых жа папярэдніх прагнозаў, плюсавая тэмпература захаваецца да канца тыдня.





