Брэсцкая газета

Брэсцкая газета

На пасяджэнні 16 студзеня Гаруноў прынёс куртку, а таксама квітанцыю аб тым, што яе рамонт ацэнены майстэрняй у 10 рублёў. Пракурор заявіў хадайніцтва аб тым, што варта змяніць пазоўніка з УУС Брэстаблвыканкама (і шкоду на суму ў 104.50 рублёў) на пацярпелага (і шкоду варта ацэньваць у 10 рублёў) — усе ўдзельнікі працэсу пагадзіліся, суддзя хадайніцтва задаволіў, паведамляе spring96.org.

Сярод матэрыялаў справы, якія (у адрозненне ад падранай курткі) усё ж такі прысутнічалі ў справе, былі:

  • заключэнне эксперта ад 26.10.2020, што цялесных пашкоджанняў у Гарунова не выяўлена;
  • тры відэазапісы з падзеямі 25.10.2020.

Было прадэманстравана відэа, два іншыя, падобна, былі знятыя старшым міліцэйскага нараду на тэлефон.

На гэтым жа відэа суддзя заўважыў, што Палякова пляскала ў ладкі. Пацікавіўся, ці за гэта абвінавачаная прыцягвалася да адміністрацыйнай адказнасці. Дар'я адказала, што менавіта за гэта, суд адбыўся 28 кастрычніка 2020 года. Суддзя хацеў больш дэталяў: ці ажыццяўляла абвінавачаная пікетаванне, альбо прымала ўдзел у масавым мерапрыемстве да затрымання яе знаёмага Аляксандра Сахарука. Жанчына адказала, што нічога падобнага не было. Таксама Палякова нагадала, як развіваліся падзеі: яна трымала міліцыянта за куртку, яе адцягнулі, куртку яна адпусціла. Затым зноў схапіла за куртку — і па відэа можна заўважыць, што тады адзенне ўжо была парванае. Ужо пасля яна запляскала ў далоні, і была затрыманая.

Дзяржабвінаваўца Дайнэка ў ходзе судовых спрэчак прасіў прызнаць Дар'ю Палякову вінаватай па артыкуле 364 Крымінальнага кодэкса і прызначыць пакаранне ў выглядзе 3 гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову. Таксама пракурор прасіў задаволіць пазоў пацярпелага на 10 рублёў, і зняць арышт з рахункаў Паляковай у чатырох беларускіх банках.

Бок абароны адзначаў, што ў паказаных матэрыялах не даказаны матыў помсты. Адвакатка Дар'і звярнула ўвагу, што сам пацярпелы пацвердзіў, што збіцця не было, цялесных пашкоджанняў не ўзнікла. А гвалт, калі і меў месца, па сваім характары было нязначным — значыць, і пакаранне павінна быць адпаведным, мінімальным. Да змякчальных абставін адвакатка прасіла аднесці тое, што Дар'я сама выхоўвае дваіх дзяцей пасля смерці мужа, таксама на яе ўтрыманні пажылая маці. Абвінавачаная мае станоўчыя характарыстыкі, пастаяннае месца жыхарства і пастаянную працу. На аснове названага адвакат прасіла прымяніць артыкул 70 Крымінальнага кодэкса і прызначыць больш мяккае пакаранне ў выглядзе штрафу.

Сама абвінавачаная ў сваім апошнім слове сказала, што шануе працу міліцыі, бо яе бацька быў супрацоўнікам органаў унутраных спраў. Жанчына адзначыла, што не хацела прычыніць фізічны боль міліцыянту. І калі б сітуацыя паўтарылася, не стала перашкаджаць дзеянням міліцыянта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0