Ён падкрэсліў, што Усебеларускі народны сход мае вялікае значэнне і ў гісторыі сучаснай Беларусі, і канкрэтна ў бягучым моманце.

Яго хвалюе праблема захавання памяці, супрацьстаянне спробам фальсіфікацыі гісторыі Беларусі розных перыядаў, перш за ўсё — падзей часоў Вялікай Айчыннай вайны. Гэтыя ідэі ён хацеў бы агучыць на УНС: ужо з самага ранняга ўзросту дзяцей неабходна выхоўваць у духу патрыятызму, павагі да дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь.

Акрамя таго, яму цікава абмеркаванне змяненняў, якія прапанаваныя ў рамках канстытуцыйнай рэформы. З яго пункту гледжання, мэтазгодна было б унесці ў Канстытуцыю паняцце «нацыянальная годнасць».

«Яно ўключае ў сябе гонар за свой народ, любоў да яе культуры і традыцый, павагу да дзяржаўнай сімволікі, а таксама замацаваць норму, што знявага нацыянальнай годнасці караецца па законе», — дадаў Даніловіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0