• Навіны
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
Грамадства
Фота 3 з 5
23.01.2021 / 11:41

У Максіма рухаецца толькі кісць адной рукі, а ён у 20 год купіў вялізную кватэру ў Мінску і заахвочвае іншых не сядзець на дупе. Шчыры маналог 

Максіму 20 год, у яго СЦА — спінальная цяглічная атрафія. Ён амаль не кантралюе сваё невялікае, неразвітае цела: з таго, што ніжэй за шыю, рухаецца толькі кісць правай рукі. 

Але ў нейкім сэнсе Максім можа даць фору любому трэнеру асобаснага росту: пачаўшы жыццё ў запыленым пакоі рабочага барысаўскага інтэрната, хлопец ужо стаў уладальнікам вялізнай кватэры ў Мінску, машыны, словам, усяго таго, чаго ў матэрыяльным сэнсе хоча дасягнуць любы малады чалавек. 

А цяпер ён задумваецца над тым, каб стаць матыватарам для іншых. 

Як так выйшла? Мы запісалі з ім інтэрв'ю, якое падаем у форме маналогу. 

«Я нарадзіўся ў Барысаве. Мой бацька — хранічны алкаголік, я 7 год жыў з ім і мамай у цесным пакоі рабочага інтэрната. Жыць было, так скажу, не вельмі прыемна: ён піў, праяўляў агрэсію, ён цягаціўся мной і маці, было ясна, што мы не ўжывемся. Нават на маё 18- годдзе ён пазваніў не мне, а сваёй сястры, каб парадавацца, што больш не трэба плаціць аліменты.

Мы пераехалі да бабулі ў Любань. Маці выхоўвала мяне як звычайнае дзіця, маўляў, ну так, ёсць такі вось прыкол — ты не ходзіш, але галаве гэта не пашкодзіць.

Пра падлеткавы ўзрост нават няма чаго сказаць асабліва, я сядзеў дома. Мама запісвала мяне на ўсе магчымыя ў маёй сітуацыі гурткі, да мяне хадзілі трэнеры.

З цягам часу я зразумеў, што ў хваробы ёсць прагрэс і час мяне падціскае. Жыццё, нават такое, не бясконцае. Але сацыяльных ліфтаў для такіх, як я, у Беларусі няма. Што рабіць, калі не хочаш быць якарам? 

Вялізны ўплыў на фарміраванне асобы аказаў Сяргей Шчурко з «Прэсбола». Ён прывозіў беларускіх селебрыці, яны далі мне разуменне, што можна жыць не так, як у Любані, што ўяўленне аб радасцях жыцця не абмяжоўваецца купленым півам. 

Шчурко прывозіў спартоўцаў, моцных валявых людзей, з характарам. Я хацеў станавіцца як яны. Герасіменя, Домрачава — яны класныя, але простыя. Хіжынкову я таксама люблю, яна арганізоўвала дабрачынныя кірмашы, дзе прадаваліся нашы падзелкі. Я, канечне, разумеў, што я не Сальвадор Далі, але яна са Шчурко падбадзёрвалі, маўляў, калі будзем бізнэс арганізоўваць?

Бізнэс — гэта было нешта недасяжнае для мяне. Я з няўдалай сям'і, у нас мяса было раз на тыдзень, я даношваў рэчы за іншымі людзьмі. Як гэта — бізнэс? 

Разам з тым мне карціла адчуваць сябе мужчынам, браць на сябе адказнасць. Я хацеў прыняць гэтую ролю, рэалізавацца, нягледзячы ні на што. 

Шчурко ад фонду падарыў мне першы камп'ютар.

Я пачаў зарабляць першыя невялікія грошы на гэтак званых «оферах» — гэта, груба кажучы, прыцягненне нейкіх новых гульцоў у камп'ютарныя гульні, спосаб рэкламы, якім кампаніі нейкі час карысталіся, пакуль не зразумелі, што гэта малаэфектыўна.

Я зарабляў па сто даляраў у месяц і гэта ўжо было нямала. На частку грошай я купляў розную драбязу, «прыколы» — нейкія палічкі, шуфлядкі, непатрэбную фігню, якой у нас проста не было ніколі. 

Вядома, з маёй колькасцю вольнага часу я цікавіўся, дзе можна зарабіць у інтэрнэце яшчэ. 

Мне расказалі пра хітрую схему рэфаўндаў — вяртання грошай за атрыманыя пасылкі.

Працавала гэта так: нейкі чалавек у Кітаі выкладвае ў продаж штаны пад выглядам «Адыдаса», умоўна, за 25 даляраў, хаця цана ім — максімум 5 даляраў. Гэта не арыгінал, але ён падае іх як арыгінал.

Многія людзі купляюць іх, бо арыгінал каштаваў бы $100, а так яны задавальняюцца ілюзіяй, можа быць, і пашытай на тым жа заводзе. 

Але сэнс у тым, што калі мне прыходзілі гэтыя штаны, я пісаў адказ: вы абяцалі арыгінал, а прыйшоў не арыгінал, вяртайце мне грошы! З сотні пакупнікоў такі «разумны» мог быць толькі адзін я. Прадаўцу непатрэбны быў скандал, абмеркаванні на форумах, кепскія водгукі, таму ён вяртаў грошы, а штаны заставаліся ў мяне.

Так я вельмі добра, па мерках Любані, апрануўся за кароткі час, нейкія грошы ўдавалася адкладаць. 

У 17 год паставіў сабе задачу да 20 гадоў зарабіць 20 тысяч даляраў. Смешна сказаць, але тады я думаў, што калі ў мяне не атрымаецца, я скончу жыццё самагубствам. Я думаю, гэта ўплывалі абставіны — я жартую, што ў Любані ў кожнага ёсць думкі пра суіцыд. 

Поспех і шчасце было роўна для мяне матэрыяльнаму дабрабыту.

І вось я скончыў школу — скончыў добра, у атэстаце дзве васьмёркі, — але абвастрыліся пытанні здароўя: калі я буду сядзець на студэнцкай лаве шмат гадзін, гадамі, то гэта не будзе ўвязвацца з медыцынскімі рэкамендацыямі. Я пачаў шукаць свой шлях, ён аказаўся не зусім законным.

Гэтая схема з вяртаннем тавараў пачала даваць збоі. Калі кітаец вяртаў грошы, то ID твайго акаўнта трапляў у чорны спіс такіх дзялкоў, больш яны нічога не адпраўлялі. 

Патрэбны былі акаўнты, з якіх рабіліся множныя пакупкі, з вялікім рэйтынгам, каб прадавец бачыў, што, імаверна, гэта сапраўды нейкі брак. Я пачаў іх «уводзіць». Гэта цягнулася нейкі час. 

[Мы апускаем дакладнае апісанне махлярскіх схем, але, са словаў Максіма, яны ўжо і не спрацавалі б, бо продажныя пляцоўкі зразумелі, як з такім змагацца]

Але 15 ліпеня 2019 года ў нашы дзверы пагрукаліся з аддзела па барацьбе з кіберзлачыннасцю. Адкрывала мама, аператыўнікі задаюць пытанне: «Максім Сямашка тут жыве?» — «Тут». — «Дык хай выйдзе!» — «Ён не можа». — «Як гэта не можа? Угледзеў міліцыю і знішчае сляды злачынстваў?». 

Адштурхоўваюць маму, заходзяць да мяне ў пакой, а там сяджу я — у трусах, на вазку, з наколкамі. Нямая сцэна на хвіліну, а потым: «Ты Максім? Ну паказвай, чым ты тут займаешся». 

Аказалася, што міжнародныя спецслжубы арыштавалі серверы хакерскага форума, дзе я часам нешта пісаў і чытаў, і ўсе, чые ІР аказаліся скампраметаваныя, трапілі пад падазрэнні ў сваіх краінах.

Мяне апыталі, забралі тэхніку, я нічога не хаваў — расказаў, як ёсць, бо што тут хаваць, я ж не заблакаваў нічога, усё як на далоні.

Потым ужо мяне выклікалі ў Следчы камітэт, аказалася, што мае дзеянні кваліфікуюцца ажно па трох артыкулах у сферы высокіх тэхналогій. Але шкоды ў Беларусі нікому нанесена не было, пацярпелых не было — тыя кітайцы самі дзялкі, «Алі-экспрэс» на запыты органаў не адказаў, грамадскай небяспекі я не ўяўляў.

Мне яшчэ раз прапанавалі ўсё расказаць, як ёсць. Як расказаў, вырашалі, што са мной рабіць, і ўрэшце амніставалі. 

Гэтую гісторыю я расказаў на ютуб-канале вядомага беларускага хакера Паўловіча. І ўсё гэтае ананімнае хакерскае кам'юніці паставілася да мяне вельмі добра, пачалі скідаць мне грошы на блокчэйн-кашалёк — біткойны. Я проста сказаў, што мне гэтая валюта цікавая, што я сам тое-сёе спрабаваў купляць, на што хапала грошай.

І выйшла, што той біткойн скокнуў неймаверна, да 40 тысяч даляраў. Я купіў кватэру, вялікая, у «Мінск-Міры». Сябры падказалі, як паводзіць сябе з прадаўцамі: падрадчыкам сказаў, што ў асноўным офісе даюць танней, у асноўным офісе сказаў, што падрадчыкі даюць танней. Працэнтаў 20% ад цаны першаснай удалося скінуць. 

Я хачу жыць у Мінску, быць актыўным. Я не магу больш сядзець у інтэрнэце, я павінен развівацца сам як чалавек, хопіць слухаць чужыя інтэрв’ю. Праз прызму свайго досведу.

Ну і людзі мне трэба. У Любані толькі 11 тысяч чалавек жыве, моладзі мала, тых, хто мяне прыме і зразумее, — яшчэ менш.

У мяне праблема — хвароба прагрэсуе, трэба лекі даражэзныя, у Беларусі іх няма, хоць я пісаў у інстаграм Уладзіміру Макею. У МЗС мяне прымалі, сказалі, што могуць дамовіцца, каб лекі сюды паставілі, але нешта спынілася на ўзроўні Мінздароўя.

У Польшчы, напрыклад, нават мігрантам тыя лекі колюць. Я думаў пра пераезд, але ўсё ж не змог бы дараваць сабе яго. 

Дарэчы, 9 жніўня я выходзіў на плошчу ў Любані, я ж разумею, што трэба сістэму мяняць. Выйшлі мы са сцягамі, прыехала міліцыя, маіх сяброў забралі. Што са мной рабіць, не разумелі — імаверна, я са сваім вазком не ўлазіў у іх машыну.

Але я тады не ведаў, што людзям даюць суткі. Калі б ведаў, то стаяў бы да апошняга і не з'язджаў — у Салігорску ж пасля пікета Ціханоўскай проста адпусцілі людзей праз пару гадзін, я думаў, што і далей так будзе.

Таму мае планы тут — дабівацца лекаў, пачаць даваць нешта гэтаму свету, я спадзяюся, што далей усё будзе добра, мне будзе шанцаваць.

А аўдыторыі «Нашай Нівы» я б сказаў, што трэба рабіць усё магчымае і немагчымыя, чалавечыя магчымасці неабмежаваныя. Я б быў рад, каб людзі менш пілі, менш часу надавалі скролам стужкі інстаграма, а больш часу прысвячалі карыснай дзейнасці.

 

І галоўнае — не спыняцца, нават калі поспех у вашым разуменні прыйшоў, бо спыненне — лянота, пракрастынацыя. 

Калі чалавек нешта пачне рабіць пасля выхаду інтэрв’ю, я б быў вельмі рады, значыць, гаварылі не дарма». 

фота Івана Мураўёва

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Даслаць навіну
Чытайце яшчэ
Дзяржсакратар Рады бяспекі расказаў аб ініцыятыве СК завочна прыцягваць грамадзян да крымінальнай адказнасці
Праўладны аналітык абвінаваціў у міграцыйным крызісе на беларуска-польскай мяжы ўкраінцаў
На волю не выйшаў муж журналісткі Слаўнікавай — Аляксандр Лойка
Больш за 400 мігрантаў забраў Boeing, які прыляцеў у Мінск
Палітыка і грамадства
Дзяржсакратар Рады бяспекі расказаў аб ініцыятыве СК завочна прыцягваць грамадзян да крымінальнай адказнасці
Праўладны аналітык абвінаваціў у міграцыйным крызісе на беларуска-польскай мяжы ўкраінцаў
Кіраўнік Еўракамісіі паабяцала 200 млн еўра Польшчы, Літве і Латвіі на ахову межаў
Ізраіль на два тыдні закрыў межы праз амікрон

Польшча гатовая вылучыць грошы на вяртанне мігрантаў з Беларусі на радзіму
У Кіеве ўшанавалі памяць Паўла Шарамета
На волю не выйшаў муж журналісткі Слаўнікавай — Аляксандр Лойка

Усё больш краін Еўропы фіксуюць у сябе амікрон
Больш за 400 мігрантаў забраў Boeing, які прыляцеў у Мінск
Усяго патроху
Беларускі брэнд касметыкі выклаў відэа з нафарбаваным хлопцам-візажыстам — і тут пачалося
Тэлеграм-каналы: рэпер Маргенштэрн з'ехаў з Расіі ў Беларусь
Рэцэпт на выхадныя: mince pies — англійскія калядныя кошыкі
«Не баюся асуджэння». Паглядзіце, якая эпатажная настаўніца вядзе ўрокі ў мінскай школе
Брытанскі слоўнік Collins назваў слова 2021 года. І яно не звязанае з кавідам
Нечаканае вяртанне правадных навушнікаў. Чаму моднікі зноў выбіраюць іх
Беларус Мікіта Бадзякоўскі выйграў прэстыжны залаты бранзалет у покерным турніры, зарабіўшы $1,5 мільёна
Спорт
Расія — Польшча, Шатландыя — Украіна: вызначылася сетка стыкавых матчаў ЧС па футболе
Зніклая кітайская тэнісістка Пэн Шуай паразмаўляла па тэлефоне з кіраўніком МАК
У 42 гады ад каранавіруса памёр былы футбаліст зборнай Беларусі Дзяніс Коўба
Вызначыліся ўсе ўдзельнікі стыкавых матчаў да ЧС па футболе: сярод іх Расія, Украіна і Польшча
Гандбаліст Сяргей Рутэнка ўзначаліў Беларускую тэнісную федэрацыю
Сабаленка не здолела прабіцца ў паўфінал выніковага турніру WTA і з усяе сілы шпурнула ракетку аб корт ВІДЭА
Віталь Гуркоў стаў трэнерам зборнай Украіны па муай-тай і вязе спартсменку на чэмпіянат свету
Здарэнні
На мяжы загінуў чарговы мігрант
Арсенал агнястрэльнай зброі знойдзены ва Украіне на мяжы з Беларуссю
Маладзечанец засунуў жонцы нажніцы ў рот ды пагражаў забойствам — атрымаў паўтара года хатняй хіміі
Жыхар Магілёва забіў таксіста ўдарам нажа ў сэрца. Праз 19 гадоў вынеслі прысуд за забойства

На смеццеперапрацоўчым заводзе ў Мінску знайшлі цела нованароджанай дзяўчынкі
У Мінску аўтамабіль хуткай дапамогі насмерць збіў мужчыну на пешаходным пераходзе
У цэнтры Брэста сёння на гадзіну знікла электрычнасць
На адной з шахтаў у Расеі загінулі 52 чалавекі
Карысная інфа
Белгідрамет абвясціў штармавое папярэджанне на суботу праз снег
У суботу на поўначы краіны будзе моцны снег 
Сіноптыкі папярэдзілі пра галалёдзіцу
У Беларусі выпаў снег ФОТЫ
Здароўе
«Вакцына з'явілася не з наскоку!» Прафесар Карпаў адказаў антывакцынатарам
Мінздароўя пра кавід: За суткі ў Беларусі выяўлены 1 671 хворы

Амікрон. Запомніце гэтае слова, вы яго будзеце чуць часта
Гуманітарны груз ад СААЗ прыбыў у Беларусь
Чаму шведы ядуць цукерак па кілаграме на сям’ю ў тыдзень, а зубы ў іх адны з найлепшых у Еўропе
Мова
Стань донарам роднай мовы: стартаваў марафон агучвання беларускіх сказаў
Моўны анлайн-клуб «Гоман»: свабодна карыстацца беларускай мовай зможа кожны
Павел Севярынец заклікаў святароў весці набажэнствы па-беларуску хаця б раз на тыдзень
Ствараецца база для распазнавання беларускага маўлення — далучыцца можа кожны

Што значыць kumbaya moment, пра які згадаў Байдэн?
Аўто
У Мінску 9-бальныя заторы
Беларускія аўтадылеры адмаўляюцца прадаваць машыны расіянам
Белстат распавёў, якія маркі машын найбольш папулярныя сярод беларусаў
Прыгнаць з Еўропы «незабітую» машыну. Якія варыянты і што з цэнамі
Эканоміка
За год цана капусты вырасла на 120%. Чаму ў Беларусі так моцна падаражэла гародніна
Нафта патаннела на 10% на фоне паведамленняў пра новы штам каранавіруса
Даляр расце ўжо каторы дзень, а нафта працягвае таннець. Чаго чакаць беларусам?
Чырвоная ікра ў Беларусі за год падаражэла ў паўтара-два разы. Меркавалася, што прычына ў пуціне, але не
Меркаванні
«Нашай Ніве» — 115. Што здаецца рэдакцыі галоўным сёння?
Тры надзейныя спосабы падтрымаць нашаніўцаў і іншых вязняў «Валадаркі». Падказвае жонка Андрэя Скурко
«Мяне вучылі ганарыцца, што ты беларус». Што піша з-за кратаў галоўны рэдактар НН, якому ізноў працягнулі тэрмін
Сяргей Будкін пра Сяргея Філімонава: Ён сфармаваў густ цэлага пакалення беларусаў
Гісторыя
Грошы для «Нашай Нівы». За кошт чаго існавала легендарная «газета з рысункамі» ў пачатку ХХ стагоддзя?
«Русь пячэ кнышы памерлым». Сёння — Дзяды
Адрасы рэдакцый і любімая кавярня Купалы. Гід па віленскіх месцах «Нашай Нівы» ШМАТ ФОТА
Што яднае Францыска Скарыну з Джонам Уікліфам і Янам Гусам?
«А вы чаму не на працы?» Як у савецкія часы лавілі і каралі дармаедаў
Гэта першы ў гісторыі здымак беларускага горада ФОТАФАКТ
#мяняюкавунапалац. Актывісты прыдумалі, як кожны можа лёгка паўдзельнічаць у ратаванні палаца Радзівілаў
далучайцеся!
Культура
Памёр пісьменнік Мікола Мятліцкі
Рэжысёра Валерыя Мазынскага пазбавілі пенсіі за асаблівыя заслугі перад Рэспублікай Беларусь
Літаратурную прэмію імя Ежы Гедройця атрымала кніга «Па што ідзеш, воўча?» Евы Вежнавец
Някляеў распачаў серыю прэзентацый свайго новага рамана ў Польшчы
Фільм тыдня: «Паляўнічыя на прывідаў: нашчадкі». Рэальны шанец расслабіцца
«Рашэнне прыйшло звонку». Што адбываецца ў віцебскім тэатры, дзе ў спектаклі прагучала «Жыве Фландрыя!» і пачалася чарада звальненняў?
ТБМ ладзіць талаку, каб вызваліць офіс перад закрыццём
Навука і тэхналогіі
Інданезійскія даследчыкі прыдумалі, як выкарыстоўваць кававую гушчу ‒ рабіць акумулятары для электрамабіляў
Пазбегнуць Армагеддона. Упершыню чалавецтва накіруе касмічны зонд у сэрца астэроіда, каб змяніць яго траекторыю
У Амстэрдаме ў тэставым рэжыме запусцілі лодкі-робаты: яны будуць перавозіць людзей і збіраць смецце
Легендарны плэер нулявых Winamp рыхтуецца да адраджэння
Як касмічныя спадарожнікі памерам са скрыню для абутку мяняюць свет
Гісторыя неверагоднага поспеху. Як Binance стала найвялікшай у свеце крыптабіржай
Новае слова ў перасоўванні па вадзе. Можа, праз колькі год будзеце так дабірацца на працу па Нёмане ці Прыпяці
Каханне і сэкс
Барадаты анекдот ад «Кокобая» супраць «вагіннага маркетынгу»: скандал вакол рэкламы жаночай клінікі
«Можна вунь тую дзяўчыну ў акулярах?» Падчас прысягі ў Печах хлопец зрабіў прапанову сваёй каханай ВІДЭА
Самымі сэксуальнымі ў свеце цяпер лічацца мужчыны 50+
Чаму ў галівудскім кіно ўсё менш сэксу?
Бразільянка выйшла замуж за сябе, але развялася праз два з паловай месяцы
«Перавага аддаецца паляшучкам і жанчынам з доўгімі валасамі». Беларускі паэт шукае жонку праз фэйсбук
«Ніхто з мужчын не разумее двухсэнсоўнасці». Як выйсці замуж за айцішніка і не развесціся
Свет
Кіраўнік Еўракамісіі паабяцала 200 млн еўра Польшчы, Літве і Латвіі на ахову межаў
Ізраіль на два тыдні закрыў межы праз амікрон

Усё больш краін Еўропы фіксуюць у сябе амікрон
У Кіеве ўшанавалі памяць Паўла Шарамета
СААЗ патлумачыла назву штама «амікрон» і пропуск дзвюх літар алфавіта
Польшча гатовая вылучыць грошы на вяртанне мігрантаў з Беларусі на радзіму
Новая хваля кавіду накрывае Заходнюю Еўропу. Германія і Вялікабрытанія лідзіруюць па колькасці новых выпадкаў
«Найлепшыя вынікі за апошнія 12 гадоў». Намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Крутой расказаў аб эканоміцы ва ўмовах санкцый
Галоўнае
Праект абноўленай Канстытуцыі ў першай палове снежня прадставяць на грамадскае абмеркаванне
Дзяржсакратар Рады бяспекі расказаў аб ініцыятыве СК завочна прыцягваць грамадзян да крымінальнай адказнасці
Кіраўнік Еўракамісіі паабяцала 200 млн еўра Польшчы, Літве і Латвіі на ахову межаў
У Кіеве ўшанавалі памяць Паўла Шарамета
Праўладны аналітык абвінаваціў у міграцыйным крызісе на беларуска-польскай мяжы ўкраінцаў
Польшча гатовая вылучыць грошы на вяртанне мігрантаў з Беларусі на радзіму
«Вакцына з'явілася не з наскоку!» Прафесар Карпаў адказаў антывакцынатарам
Усяго патроху
Марфе Рабковай пагражае да 15 гадоў калоніі
Беларускі брэнд касметыкі выклаў відэа з нафарбаваным хлопцам-візажыстам — і тут пачалося
Памёр журналіст Раман Якаўлеўскі
Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі сустрэўся з сем’ямі беларускіх палітвязняў ФОТАФАКТ
Фота / Відэа
Тэатральная хваля салідарнасці. Якія спектаклі пра рэпрэсіі ў Беларусі з'явіліся ў свеце і дзе іх можна паглядзець?
Расказваем неймаверную гісторыю кахання двух беларусаў: падпольная друкарня, вярбоўка КДБ, СІЗА, пабег за мяжу праз халодную рэчку
Апытанка
Анекдоты
Анекдот. Як будзе называцца беларускі «Масад»
Анекдот. А аказалася, што не мы…
Анекдот. «Усім папіцот» і «ўсім папітнацаць»
Самае чытанае
За год цана капусты вырасла на 120%. Чаму ў Беларусі так моцна падаражэла гародніна
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Адгадайце беларускага класіка па фота ТЭСТ
У Брэсце пазбавілі грамадзянства 27-гадовага жыхара. Ён нарадзіўся і вырас у Беларусі
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
Самае лайканае
Расказваем неймаверную гісторыю кахання двух беларусаў: падпольная друкарня, вярбоўка КДБ, СІЗА, пабег за мяжу праз халодную рэчку
«Некаторыя гаварылі, што прадалі ўсё і гэтыя грошы ў іх тут адабралі». Настаўніца англійскай мовы з Ліды расказала, што ўбачыла ў «Брузгах»
Дэмсілы прапанавалі псаваць бюлетэні на рэферэндуме па Канстытуцыі. Ці ёсць у гэтым сэнс, разбіраемся з экспертамі
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Гарачыя тэмы
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
«Некаторыя гаварылі, што прадалі ўсё і гэтыя грошы ў іх тут адабралі». Настаўніца англійскай мовы з Ліды расказала, што ўбачыла ў «Брузгах»
«Тэрмінова трэба знайсці пацярпелых міліцыянераў». У інтэрнэт злілі размову чалавека з голасам, падобным да голасу Караева
Расія рыхтуецца да новага ўварвання? Расійская разведка назвала сітуацыю ва Украіне падобнай да сітуацыі ў Грузіі ў 2008
Спыталі ў Дзяржпагранкамітэта, чаму не затрымалі мігрантаў у памежнай зоне, як таго патрабуе закон. І вось што нам адказалі
Бежанец ці мігрант? У чым розніца і чаму называць эканамічных мігрантаў «бежанцамі» азначае шкодзіць самім бежанцам?
«Калі нічога не зменіцца, хутка сыдуць самыя годныя педагогі». Настаўнікі ўвайшлі ў топ-10 запатрабаваных спецыяльнасцяў Мінска
Што будзе з беларускай эканомікай, калі Польшча закрые мяжу, а Лукашэнка — транзіт газу?
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30
Падзякі
Даслаць навіну Падтрымай НН
Версія для смартфонаў
Навіны Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
  • Тэсты
  • Белдызайн з rOtring
  • Магія тэхналогій
  • Здароўе
  • Моды
  • Ежа
  • Інтэрнэт і СМІ
  • Вясёлыя карцінкі
  • Навука і тэхналогіі
  • Хата
  • Надвор'е
  • На правах рэкламы
  • Каханне і сэкс
  • Конкурс сэлфі
  • Карысная інфа
  • Прыгожае
  • Беларускія нулявыя
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
  • Wearebettors.com
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх