Кальюлайд распавяла, што Эстонія ўжо робіць для Беларусі: вылучылі 700 тысяч еўра на падтрымку адукацыйных і грамадскіх ініцыятыў.

Ціханоўская заклікала падтрымаць пашырэнне санкцый, дадаўшы ў спісы супрацоўнікаў АМАП і ГУБАЗіК, суддзяў і бізнэсоўцаў, якія падтрымліваюць рэжым. Мікалай Карпянкоў ужо знаходзіцца ў эстонскім спісе.

Абмеркавалі магчымасць старту ў Эстоніі спраў па ўніверсальнай юрысдыкцыі, бо некалькі беларусаў цяпер праходзяць у Эстоніі рэабілітацыю пасля гвалту з боку сілавікоў у Беларусі.

Палітыкі пагаварылі аб супрацоўніцтве паміж урадам Эстоніі і Кабінетам Святланы Ціханоўскай у пытанні эканамічных і лічбавых рэформаў, развіцця IT-сектара.

Абмеркавалі УНС і канстытуцыйную рэформу, якую хоча правесці Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0