Дакументы на візу для наведнікаў фэсту будуць прымаць да канца тыдня.

Першапачаткова арганізатары «Be2gether 2009» абвясцілі, што дакументы будуць прымаць да 1 чэрвеня, аднак у сувязі з вялікім наплывам наведнікаў вымушаныя былі працягнуць прыём дакументаў да 5 чэрвеня ўключна.

Умовы атрымання бясплатнай візы не змяніліся: дастаткова прадставіць квіток і яго ксеракопію, а таксама асабісты здымак усталяванага ўзору, медыцынскую страхоўку і запоўненую анкету. Віза выдаецца на тэрмін з 11 па 15 чэрвеня.

Нагадаем, што сёлетні фестываль «Be2gether» адбудзецца з 12 па 14 чэрвеня. Хэдлайнерамі ў гэтым годзе будуць «Gogol Bordello» (ЗША), «Clawfinger» (Швецыя), «Touch And Go» (Вялікабрытанія), «Polarkreis 18» (Нямеччына), «Roni Size» (Вялікабрытанія), «Dilated Peoples» (ЗША). Беларусь прадставяць «Ляпис Трубецкой» і «The Toobes». На фестывалі будзе працаваць кінатэатр пад адкрытым небам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0