Спецслужба затрымала кіраўнікоў дзвюх рыбагандлёвых кампаній.

Маскоўская фірма «Акіян», якую ўзначальваў грамадзянін Беларусі, паводле дамовы паставіла на адрас бабруйскага ААТ «Рыбны рад» партыю рыбных кансерваў «Печань траскі» розных датаў вырабу. Кансервы былі не адпаведныя стандартам і не прыдатныя для рэалізацыі. Аднак кіраўнікі двух гандлёвых прадпрыемстваў з дапамогай невядомых асобаў падрабілі дакументы дзяржаўнай гігіенічнай рэгістрацыі і сертыфікацыі. Так і сталі прадаваць.

Гэта выявіў следчы аддзел Магілёўскага УКДБ. Супраць выканаўцы абавязкаў камерцыйнага дырэктара ААТ «Рыбны рад» і дырэктара маскоўскага ААТ «Акіян» следчым аддзелам УКДБ распачатыя крымінальныя справы па ч.2 арт.426 (злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі) і арт.235 (Легалізацыя матэрыяльных каштоўнасцяў, прыдбаных злачынным спосабам) Крымінальнага кодэксу.

Максімальнае пакаранне, перадугледжанае за такія дзеянні, – пазбаўленне свабоды на тэрмін да 7 гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?