На 88-м годзе жыцця памёр славуты амерыканскі вядоўца Лары Кінг, тры тыдні таму яго шпіталізавалі з каранавірусам. Ён нарадзіўся ў сям'і яўрэйскіх эмігрантаў у Нью-Ёрку — яго мама Джэні Зэйгер паходзіла з Беларусі, тата прыехаў у ЗША з Аўстрыі.
Лары Кінг стаяў ля вытокаў славутага медыя CNN. Але вядомы быў найперш дзякуючы аўтарскаму шоу «Larry King Live», якое вёў з 1985 па 2010 год. Агулам на гады існавання праграмы ён узяў больш за 50 тысяч інтэрв'ю ў палітыкаў, спартсменаў, акцёраў, музыкаў.